Совещание на базе ИТЦ с участием предприятий Глубокского района
Экскурсійная паездка ў мемарыяльныя комплексы ”Хатынь“ і...
Вода- источник жизни
⚡️Эстафету районного марафона «Глубоччина: 85 лет истории и...
Неделя детской книги
Дружныя агеньчыкі
Віншуем!
17 апреля 2025 года на базе инженерно-технического центра ГУО «Коробовская средняя школа Глубокского района имени... Читать далее...
Экскурсійная паездка ў мемарыяльныя комплексы ”Хатынь“ і ”Шунеўка“ ... Читать далее...
Вода- источник жизни ... Читать далее...
⚡️Эстафету районного марафона «Глубоччина: 85 лет истории и достижений» принял Коробовский сельисполком ... Читать далее...
Неделя детской книги ... Читать далее...
Дружныя агеньчыкі ... Читать далее...
Віншуем! ... Читать далее...

Дошка гонару

  • Ермаковіч Дар'я
    Ермаковіч Дар'я

    4 клас

  • ЕрмаковІч Вікторыя
    ЕрмаковІч Вікторыя

    6 клас

  • Стахоўскі Іван
    Стахоўскі Іван

    6 клас

  • Шарабайка Кацярына
    Шарабайка Кацярына

    6 клас

  • Івашчонак Кацярына
    Івашчонак Кацярына

    7 клас

  • Харэвіч Ксенія
    Харэвіч Ксенія

    7 клас

  • Квач Настасся
    Квач Настасся

    8 клас

  • Мішута Мікіта
    Мішута Мікіта

    8 клас

  • Паляніна Васіліса
    Паляніна Васіліса

    9 клас

  • Шурпік Аляксей
    Шурпік Аляксей

    10 клас

  • Крывёнак Сняжана
    Крывёнак Сняжана

    11 клас

  • Мішута Лізавета
    Мішута Лізавета

    11 клас

  • Федзічкіна Юльяна
    Федзічкіна Юльяна

    11 клас

Наши активисты

  • Павара Ігнат
    Павара Ігнат

    5 клас

  • Міхадзёнак Дзяніс
    Міхадзёнак Дзяніс

    5 клас

  • Паўлава Вераніка
    Паўлава Вераніка

    5 клас

  • Хахель Марыя
    Хахель Марыя

    5 клас

  • Харэвіч Ева
    Харэвіч Ева

    5 клас

Логотип_105.jpg

ярморка вакансий

Мы  оказываем информационную помощь людям в трудной жизненной ситуации

kudapostupat

banners 6

kudapostupat

kudapostupat

kudapostupat

portal

ministerstvo

Glub

Glub

mir pravo

rooglub2018-09

znai.by

mchs

brsm

brpo

pravo by

 

 

         Хто б мог падумаць, што на адлегласці крыху больш дзесяці кіламетраў на Захад ад Глыбокага знаходзіцца разлеглы палацава-паркавы ансамбль.  Усімі забыты, нідзе, ні ў якім зборы помнікаў гісторыі і культуры, не ўлічаны. Як быццам, яго ніколі не існавала.

       Усімі забыты, але толькі не ў Карабах, бо тутэйшае сельскагаспадарчае прадпрыемства, па назве маёнтка, клічуць – “Канстанцінаў Двор”.

  Кожнага чалавека цікавіць гісторыя родных мясцін, дзе ён пражывае. Не застаюцца ў баку ад пазнавальнай дзейнасці і вучні нашай школы, даследуюць цікавыя знаходкі.

         Ужо некалькі год у нашай школе працуе аб’яднанне па інтарэсах “Юныя краязнаўцы”. Кіраўнік аб’яднання настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Чаронка Лілія Ануфрыеўна. Лілія Ануфрыеўна чалавек мэтанакіраваны, апантаны, улюбённы ў сваю справу. Яе краязнаўчая дзейнасць заслугоўвае павагу і прызнанне. Лілія Ануфрыеўна працуе над праектнай даследчай дзейнасцю, займаецца пошукавай дзейнасцю. Разам з вучнямі ўдзельнічае ў раённых, абласных, рэспубліканскіх краязнаўчых конкурсах: "Я гэты край Радзімаю заву", "Збяры Беларусь у сваім сэрцы". 

Нямала звестак сабрана па гісторыі родных вёсак, мясцовай калектыўнай гаспадаркі,  пра  вядомых яе працаўнікоў, таленавітых майстроў роднай зямлі,  падзеі Вялікай  Айчыннай вайны.       

                                                                                      

      Вёска Канстанцінава нічым асаблівым не адрозніваецца ад большасці населеных пунктаў нашай краіны. Толькі для аўтараў дадзенага артыкула вёска Канстанцінава, яе гістарычныя аб’екты і самі жыхары    прадстаўляюдць вялікую цікавасць для вучняў. Пагэтаму ў вёску “Юныя краязнаўцы” неаднаразова ладзяць свае даследчыя экспедыцыі. Напрыканцы мінулага навучальнага года ў час сваёй вандроўкі навучэнцы знайшлі на дзвярах сучаснай піларамы  ўнітарнага прадпрыемства “Канстанцінаў Двор” цікавае насценнае або дзвярное ўпрыгажэнне - манаграму (Дадатак 1).Юным краязнаўцам захацелася даведаццагісторыю цікавай знаходкі ,  што за тайны яна скрывае. Для гэтага хлопчыкі і дзяўчаты арганізавалі сустрэчу з мясцовым насельніцтвам, пачалі займацца пошукам інфармацыі, звестак.

      Знаходка прадстаўляе сабой цікава выкананую разьбу па дрэве на кавалку дубовай дошкі, памерам 17 см у даўжыню, 13 см у шырыню, 5 см у вышыню, фігурнай формы выразаны як бы рыцарскі абарончы шчыт, унізе якога знаходзіцца выпуклая галава каня, а ў цэнтры як бы на апрацаваным каштоўным камяні выразарыя  дзве лацінскія літары “Е” і “Z”, пераплеценыя паміж сабой.

       Паколькі піларама знаходіцца ў былым маёнтку паноў Акушкаў, значыць знаходка належала ім яшчэ пры польскім часе. Магчыма, гэта быў своеасаблівы герб паноў Акушкаў.

       Для пашукоўцаў з’явілася загадка:  калі гэта герб паноў Акушкаў, то чаму на ім змешчаны літары “Е” і “Z”, але няма “А” або“О”, што павінна азначаць прозвішча роду Акушка ці Окушка (Okuszko)?  Пачалася старанная праца па пошуку гісторыі звязанай  з ініцыяламі “Е” і “Z сярод членаў роду паноў Акушкаў. Аўтары дадзенай працы ў школьным  кабінеце гісторыі пазнаёміліся з ўспамінамі былога мясцовага краязнаўцы Раловіча Пятра Станіслававіча, які ў 60-80-я гады ХХ стагоддзя працаваў прарабам і  загадчыкам калгаснай піларамы, што знаходзіцца непасрэдна ў былым палацы паноў Акушкаў. Вучні вельмі шмат цікавага даведаліся пра гісторыю вёскі Канстанцінава і пра Акушкаў. Таксама пазнаёміліся  з кнігай успамінаў тутэйшага колішняга ксяндза Францішка Завадскага. Пачыталі яе на польскай мове,  пастараліся шмат чаго зразумець, паколькі польская мова і беларуская падобныя паміж сабой. Перакласці некаторыя звесткі пра нашу мясцовасць з польскай на беларускую мову  дапамагла  намеснік дырэктара ўстановы адукацыі Жыдко Алена Пятроўна. Ад Пятра Станіслававіча ў школе захоўваецца  карта  канца 18–га стагоддзя, дзе бачна, што маёнтак  Акушкаў першапачаткова называўся Барыламі. Менавіта пад такой назвай ён згадваецца  ў спісе маёнткаў Мінскай губерні  за 1795 год. Валодаў Барыламі Мікалай Акушка. Ён жа валодаў і Верхнім. Знаходзіўся маёнтак Барылы  дзесці ў паўкіламетры на поўнач ад сучаснага Канстанцінава,  побач з цяперашнім чыгуначным пераездам на беразе ракі Маргвы. Яшчэ цяпер там бачныя контуры колішніх сажалак. Аднак маёнтак і вёска Барылы загінулі ад пажару дзесьці каля 1812 года.

      Пасля пажару маёнтак адбудаваны на новым месцы і пад новай назвай – Канстанцінаў Двор.

Канчатковае фарміраванне палацава-паркавага ансамбя Канстанцінаў Двор адносіцца да сярэдзіны 1830-ых гадоў. Як сцвярджаў мясцовы краязнаўца Пётр Станіслававіч Раловіч, на адной з пабудоў маёнтка – лядоўні – на камні ў падмурку была адзначаная дата пабудовы – 1838 год. Можна з пэўнай доляй верагоднасці сцвярджаць, што палац Акушкаў не мог быць пабудаваны пазней гэтай гаспадарчай пабудовы. Паводле “Слоўніка Геаграфічнага…” 1883 года выдання да маёнтка Канстанцінаў Двор належалі фальваркі Міхалін і Буёнін, 3500 маргоў абшару з іх – 1000 маргоў лесу. Зямля ўраджайная, роўная. Меўся бровар і млын. Маёнтак належаў Міхаілу Акушку.

  Казімір Акушка (1832-1895)  планаваў пабудаваць ў сваім маёнтку  электрастанцыю і млын на рацэ Маргва. Для электрастанцыі была ўжо закупленая, нават, дынамамашына. Узвялі стаў на рацэ. Аднак, на тым часе, зразумела, геадэзічных вышукаў ніхто не рабіў. Таму прадбачыць, на які ўзровень узнімецца вада ў рацэ, было немагчыма. Рака ж Маргва не мае ў сваім рэчышчы вялікіх перападаў ўзроўню паверхні вады, часам працякае праз роўныя і забалочаныя абшары. Вада разлілася далёка і шырока! Падтапіла сенажаці і палеткі жыхароў вёскі Квачы. Квачоўцы судзіліся з панам. Прыйшлося Казіміру Акушку саступіць, ды разабраць стаў.

   Акушкі ўзвялі ўсю патрэбную інфраструктуру, якая была неабходная

для нармальнай жыццядзейнасці маёнтка. Да сённяшняга часу  захаваўся свіран у стылі класіцызму побач з палацам. Цяпер там – піларама ААТ “Канстанцінаў Двор” . Выкарыстоўваюцца і іншыя гаспадарчыя пабудовы колішняга маёнтка для патрэбаў сельгаспрадпрыемства: кароўнік, канюшня і зерняток.   Стайня была драўляная – не захавалася, расцягалі на бярвенні, засталіся ў зямлі каменні ад падмуркаў. Не захаваліся і лядоўня, дом эканома, кузня…

       “Раней было вельмі прыгожа,- апавядаў Пётр Раловіч,- такіх палянаў, з квітнеючымі маргарыткамі, налічвалася шмат. Праз іх праходзілі сцяжынкі для шпацыраў. І парк быў разы ў тры большы. Штораз і цяпер, на пустэчах, дзе ляжаў некалі парк, можна знайсці вялізарныя пні ад спіленых клёнаў і ліп. Раз ёсць пні, то, калі паставіць за мэту скласці план колішняга парка,- зрабіць гэта магчыма. Яшчэ можна прасачыць абрысы колішніх прысадаў.     Парк быў вельмі пекны, - так адзначана ў “Слоўніку Геаграфічным Каралеўства Польскага і іншых краёў славянскіх”, 1883-га  года выдання (том IV, стар. 363).

         Зразумела, даўняга хараства цяпер няма. Вакол – густы самасеў з ліпы  і клёну, які паступова высякаюць работнікі акцыянернага таварыства.  Уздоўж дарогі, што вядзе на Навасёлкі – тры сажалкі. Іх атачаюць вялізныя таполі срэбныя – шляхетнае дрэва Рэчы Паспалітай. У сажалках  Акушкі гадавалі рыбу: у адной – драпежную: шчупака і акуня, у іншай –плотку, у трэцяй – яшчэ нейкую. Тутэйшыя жыхары сцвярджаюць, што дно сажалак, абы пазбегнуць заглейвання, засцеленае сасновымі дошкамі.

        Пра тое, што дно сажалак замасцілі дошкамі, мясцовыя жыхары  ведаюць з расповядаў старажылаў. Аднак наўпроставых доказаў не было. А потым Пётр Раловіч убачыў: нейкі чалавек ў даўгіх рыбацкіх ботах хадзіў па багне ў сажалцы і  казаў: “Насамрэч, дно – высцеленае дошкамі!” Ужо потым, калі праводзіліся меліарацыйныя работы на месцы колішняга маёнтка Барылы, які згарэў недзе ў 1812 годзе, дзе і сёння засталіся абрысы сажалак, мясцовыя жыхары пераканаліся ўвачавідкі: экскаватар вывернуў каўшом на паверхню некалькі дошак, якія за два стагоддзі, а можа і болей, сталіся чырвонымі. 

        Значным элементам парку была рака Маргва са звілістым рэчышчам, глыбокая і рыбная. Яна працякала на дзесятак метраў бліжэй да палаца, дзе, насупраць яго, праз раку быў вантавы мост ў зарэчную частку парка. Ванты былі зробленыя з тоўстых вяровак. Перайшоўшы мост, за колькі крокаў за ім, крыху ўбок, праваруч была альтанка, у якой зазвычай збіраліся кабеты, леваруч – альтанка для мужчын.

        Рэчышча Маргвы  ў пасляваенны час спрасцілі экскаватарам, у выніку яна аддалілася ад палаца, змялела, здрабнела, а што ўжо казаць аб вялікай наяўнасці ў ёй  рыбы.

        Якая панская сядзіба без свайго падання! Яшчэ і цяпер, на паўдарозе ад палаца да свірна, можна знайсці пень ад некалі вялізнай “зязюлінай ліпы”. Кажуць, што малады пан Акушка дамагаўся адной вельмі прыгожай служанкі. Яна не адказвала ўзаемнасцю, у дадатак, яна была і замужам ды не здраджвала свайму каханаму. Абы ўбраць перашкоду, пан Акушка адправіў мужа ў царскае войска, на 25 гадоў у рэкруты. Аднак дамаганні пана зноў не далі плёну. Тады ён падпаіў сваіх работнікаў мужчын і загадаў непадатлівую кабету ўсцягнуць на вялізную ліпу, прывязаць. Па загаду пана яна мусіла куваць зязюляй. Потым пан Акушка ўзяў стрэльбу, адчыніў крайняе вакно палаца і пачаў страляць у “зязюлю”. Адзін са стрэлаў стаўся трапным. Жанчына загінула, але не здрадзіла свайму мужу. Зтаго часу і пачало дрэва звацца “зязюлінай ліпай”. Ліпу, з-за спарахнеласці, спілілі ўжо даўнавата. Наколкі  гэтая гісторыя праўдзівая, ніхто не ведае. Але павінен жа маёнтак мець нейкае паданне! Пра гэта Пятру Раловічу распавядала колішняя даярка апошняга Акушкі, яна ж працавала і ў Мэера, які гэты маёнтак потым выкупіў. Выпадак з “зязюляй”, па часе, праўдападобна, мог здарыцца да 1861 года, у часы прыгону.

        Збіраючы ўспаміны старажылаў, можна пачуць розныя верагодныя і неверагодныя гісторыі аб тым, як Акушкі згубілі маёнтак Канстанцінаў Двор. Аднак усе аднолькава сцвярджаюць, што апошнімі ўладальнікамі маёнтка былі яўрэі.  Аб апошніх гадах уладання маёнткам Акушкамі апавядаецца ва “Ўспамінах ксяндза Францішка  Завадскага, якая выдадзена ў Вільні ў 1924 годзе: “Альжбета Акушка (народжаная Зеліньская) засталася маладой удавой з трыма малымі дзецьмі. Магчыма, менавіта ёй і належала вышэй названая манаграма, сапраўды яе імя прозвішча да замужжа маглі быць напісаны па- польску ElzbietaZielinskaja, вось адкуль маглі ўзяцца пераплеценыя паміж сабой лацінскія літары “Е” і “Z. Муж яе не пакінуў ніякага фундуша, наогул даўгі, перспектыва для развіцця сельскай гаспадаркі фатальная, бо ўласнікі вымушаныя былі працяглы час адмовіцца ад наёмнай працы ў маёнтку. Аднак яна змагла даць добрую адукацыю дочкам і сыну ў краіне і за мяжой, надзяліла дачок значным пасагам і аддала сыну маёнтак у квітнеючым стане, без даўгоў, лес не спілаваны, цагельню, якая працавала. Калі сын ажаніўся з графіняй Грабоўскай з Задзеўя – у Канстанцінаве іншы дух павеяў. Напачатку маладыя не хацелі дзяцей… потым захацелі, але тыя мёрлі адзін за другім. Вялізныя пакоі палацу не былі напоўнены вясёлым шчэбетам дзяцей.

Адсутнасць нашчадкаў не заахвоціла бацькоў да адданай працы ў вялікім маёнтку. Усюды ўкрадаліся не парадкі, усё, як кажуць, валілася з рук. На ўтрыманне капелана пры касцёле ўжо рабілася эканомія, люд дзічэў, а касцёл заняпадаў. Маладая дзедзічка неўзабаве памерла, а ўдавец узяў якуюсь немку з Вільні, якая змагла цэлы маёнтак пераправодзіць да жыдоўскай кішэні”.

       Маёнтак быў апісаны  польскай уладай і за даўгі прададзены. У1939 годзе,  перад прыходам Савецкай улады, Акушкаў у Канстанцінавым Двары не было. Уладальнікам быў яўрэй, калі не памыляецца Пётр Станіслававіч, па прозвішчу Мэер. Апошнія ўласнікі жывуць у Ізраілі. Гаспадар памёр. Аднак гадоў пятнаццаць таму назад прыязжала ў Канстанцінава сама колішняя гаспадыня з сынам і нявесткай.

       Пётр Станіслававіч Раловіч успамінаў: ”У часы Вялікай Айчыннай вайны  ў Канстанцінавым Двары кватараваў нямецкі гарнізон. Частка яго знаходзілася ў палацы, іншая – амаль за паўкіламетра – ахоўвала чыгуначны мост праз раку Маргву. Потым для ўзмацнення гарнізону, дадалі і паліцыянтаў. Рабіць напады на ахоўнікаў маста партызаны надта не рызыкавалі. Быў там бункер і моцная ахова.  Палацу, аднак даставалася. Яшчэ і сёння на ўцалелай частцы будынка, на сценах, бачныя сляды вайны, якія пакінулі кулі і асколкі ад выбухаў гранат. Напады на нямецкі гарнізон у час рэйдаў на акупаванай тэрыторыі  рабілі партызаны. Недалёка ад палаца, каля сажалкі, жыў чалавек па прозвішчу Кавалеўскі. Ён быў сувязным у партызан, даваў ім патрэбную інфамацыю. Нават ці не сотню медалёў “За адвагу”, з польскіх манет адчаканіў для партызан. Немцы,  чамусьці яго не чапалі, можа і не здагадваліся. Пад канец вайны ён некуды знік. У падвале свірна, які побач з палацам, знаходзілася нямецкая турма. Былі там і арыштанты. Немцы колькіх расстралялі! Пахаваныя яны ў парку. Пад канец вайны, калі партызаны сталі значна мацнейшыя, атрад імя П.К.Панамарэнкі немцаў адсюль, нарэшце, выбіў. Падцягнулі гармату сямідзесятку… Як далі, як далі! Больш немцаў у палацы ўжо не было. Аднак у бункеры, каля маста, яны яшчэ заставаліся. Не зразумела, чаму на іх партызаны не нападалі?

       Пасля вайны мясцовыя жыхары пачалі разбіраць палац на цэглу для комінаў і печак, на піламатэрыялы.  Народ пасля вайны жыў бедна.

 Даследаванне, якое правялі аўтары працы на конт гісторыі знаходкі, упрыгажэння з дзвярэй былога палаца Акушкаў, наведаўшы Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей, атрымаўшы кансультацыю ў навуковага супрацоўніка Фёдарава Ігара Віктаравіча, дазволілі зрабіць вывад, што дадзеная выява не з’яўляецца гербам шляхецкага роду Акушкаў. Гэта – манаграма з ініцыяламі  “Е” і “Z”, магчыма была падаравана гаспадыні маёнтка  паненцы,якая выйшла замуж за пана Акушку і захоўвала падарунак, як памяць аб сваім родным доме. Пашукаўшы ў Інтэрнэце, якія гербы мела шляхта Беларусі,  паказала, што ўладальнікі Канстанцінава Двара – Акушкі – належалі да шляхецкага роду гербу “Радван”: на чырвоным фоне – харугва касцельная, на якой крыж, абрамляюць харугву зверху – пёры паўлінаў, абапал -  каляровыя завіткі ўзору.

          У  выніку  даследавання цікавая знаходка вымусіла аўтараў  пазнаёміцца з  багацейшай спадчынай роднай мясцовасці: гісторыяй з’яўлення самай старажытнай вёскі нашага краю, яе трагічным і гераічным лёсам,  роляй панскага роду  Акушкаў  у жыцці Канстанцінава Двара, духоўнай святыняй  - кацёлам  Святой Тройцы і Іасафата Кунцэвіча, дзейнасць якога  згуртоўвае вернікаў, дае ім надзею на добрае будучае і натхняе на справядлівыя ўчынкі.

         Даведаліся, як цяжка жылі і працавалі нашы продкі 150 – 50 год таму назад, як змагаліся за свабоду і волю.

        Узбагацілі свае веды легендамі і паданнямі роднага краю.

         Сустрэліся з многімі мясцовымі жыхарамі. Сабралі значную колькасць гістарычных дакументаў і матэрыялаў  для стварэння ў будучым школьнага музея.Увогуле, багатая гістарычная спадчына роднага краю станоўча ўплывае на менталітэт мясцовых жыхароў.

        Сабраны матэрыял мы выкарыстоўвацем на занятках крязнаўчага гуртка, - кажа Лілія Ануфрыеўна. - На ўроках і факультатывах  па гісторыі, на  пазакласных  выхаваўчых мерапрыемствах. Працу сваю мы працягваем.  Папаўняем  новымі матэрыяламі летапіс родных вёсак, школы.

Насценнае ўпрыгажэнне “Манаграма”, знойдзенае  ў 2019 годзе ў былым палацы  шляхецкага роду Акушкаў, які знаходзіцца ў вёсцы Канстанцінава.