Восень залатая

Восень абсыпала дрэвы
Жоўтым прыгожым лістком,
Восень сабрала пасевы
З поля пагодным дзяньком,
Збожжа ў гумно накладала,
Бульбу ссыпала ў мяхі,
Ў косы цыбулю сплятала,
Вешала іх ля страхі.
Лушчыла ў торбы сланечнік,
Мак, і хвасолю, і боб.
Восень у клопаце вечным,
Хай дапаможа ёй Бог!
Любяць дзеткі ў нашым садку весяліцца! Вось і нядаўна адбылося свята “Восень залатая”. Гучалі вершы і песні аб восені, яе чароўных красках і шчодрасці. Закружыліся нашы хлопчыкі і дзяўчынкі ў танцах, павесяліліся ў гульнях. Але не толькі дзеткам было весела ў той дзень, а і іх матулям, якія завіталілі ў садок палюбавацца сваімі маляткамі.







Словы падзякі гучалі ў адрас выхавальнікаў і музычнага кіраўніка за цёплую сустрэчу.



























