Афганістан, апалены вайной
Ва ўстанове адукацыі адбылося мерапрыемства “Афганістан, апалены вайной”, прысвечанае памяці Рамана Іосіфавіча Мацеюна, у сувязі з яго Днём нараджэння, і памяці землякоў, загінуўшых на Афганскай вайне.
Вучні ўшанавалі хвілінай маўчання памяць тых, хто з годнасцю вынонваў свой воінскі абавязак.
Даведаліся, у якіх складаных умовах ваявалі нашы землякі, якім болем адгукаецца тая вайна ў іх сэрцах да нашых дзён.
Мы заўсёды захапляемся нязломнай воляй, цягай да жыцця і нястрымнай энергіяй нашых салдат.
Будзем жа памятаць загінуўшых і паважаць тых, хто застаўся ў жывых. Як вядома, войны не заканчваюцца тым момантам, калі змаўкае зброя. Яны працягваюцца ў душах тых, хто ў іх удзельнічаў. І вайна на афганскай зямлі - не выключэнне. Яна доўга яшчэ будзе нагадваць пра сябе, працягваючы жыць у кнігах, якія распавядаюць аб трагізме вайны і мужнасці простых салдат ...
Настаўнік гісторыі Чаронка Л.А.