Тыдзень замежнай мовы
У рамках “Тыдня нямецай мовы” ва ўстанове адукацыі былі праведзены розныя мерапрыемствы: “Калядныя сустрэчы” ( з гісторыі святкавання Каляд у Германіі), спектакль “Зорны талер” па казцы Братоў Грым, віктарына “Калі ласка, у краіну казак”.
Актыўны ўдзел прынялі вучні 4-9 класаў. Такія формы правядзення пазакласнай работы па прадмеце спрыяюць павышэнню матывацыі вывучэння замежнай мовы. Спектакль “Зорны талер” быў адзначаны І месцам у конкурсе “Міні-тэатраў” падчас правядзення Фестывалю міжкультурных камунікацый.
Федаровіч Ж.Д., настаўнік нямецкай мовы