Калядныя сустрэчы
Ужо некалькі год у нашай школе стала добрай традыцыяй прыгожа і радасна сустракаць Божае Раство.Калектыў Карабоўскай школы: і дарослых, і дзяцей гасцінна прынялі юных артыстаў з “Васкрэснай школы” Беразвечскага манастыра ў сваіх сценах, а таксама падрыхтавалі сваё выступленне аб тым, што нараджэнне Хрыста трэба сустракаць толькі з добрым і шчырым сэрцам, забыўшыся зло і дараваўшы крыўды.
Дзецям вельмі спадабалася выступаць адзін перад адным. Іх таленавітае акцёрскае майстэрства, выразная гаворка, далікатныя ўсмешкі, маляўнічыя касцюмы, кранальныя песні і прыгожыя танцы змаглі ў поўнай меры перадаць усю чысціню і пяшчоту іх дзіцячай душы, якая распаўсюджвалася на ўсіх прысутных, і напаўняла іх сэрцы незвычайным, таямнічым, сапраўды калядным цудам.
Пасля каляднай сустрэчы ў рамках праекта “Водар Карабоўшчыны” гасцям быў падрыхтаваны салодкі стол і экскурсія. Сумесная работа дзяржавы, царквы, школы і сям’і дапамагае падтрымліваць і развіваць духоўна-маральны стан нашага будучага пакалення.