Свет маіх захапленняў
У рамках праекта «Водар Карабоўшчыны вучні 1 і 4 класаў наведалі гасцёўню “Свет маіх захапленняў”. Хлопчыкі і дзяўчынкі расказалі пра свае любімыя заняткі: лепку, маляванне, чытанне, мастацтва “Арыгамі”, спевы і танцы. Стахоўскі Іван сыграў песню на гітары. Вучні 4 класа падзяліліся сваімі захапленнямі: калекцыямі поні, папрыгунчыкаў і самаробных наклеек. Кожны ўдзеньнік атрымаў спецыяльны медаль з лагатыпам “ВК” (Водар Карабоўшчыны).
Традыцыйна мерапрыемства закончылася дэгустацыяй новых гатункаў духмянай гарбаты.
З нецярплівасцю чакаем новых сустрэч на праекце “Водар Карабоўшыны”.