Выпускной вечер 2020


Заканчэнне школы – адзін з самых хвалюючых момантаў нашага жыцця. Па той бок засталіся бесклапотнае дзяцінства, шумныя перапынкі, нявывучаныя ўрокі. Пачынаецца дарослае жыццё. Выпускны вечар – гэта свята, якое запомніцца на ўсё жыццё. Гэта адзін з самых шчымлівых і незабыўных момантаў школьнага жыцця.
У апошні раз у гэты дзень ужо былыя адзінаццацікласнікі пераступілі парог сваёй школы ў якасці вучняў, каб атрымаць атэстаты сталасці і перагарнуць апошнюю старонку свайго школьнага жыцця.
Для вучняў нашай установы выпускны вечар прайшоў 11 чэрвеня. Юнакі ў строгіх касцюмах, дзяўчаты ў прыгожых святочных уборах, бацькі, настаўнікі, госці сабраліся ў утульнай школе.
З завяршэннем навучання на ІІ і ІІІ ступенях выпускнікоў павіншавала дырэктар школы Стахоўская А.Э, класныя кіраўнікі Есіпенка М.М., Таірава В.У. Са словамі віншавання звярнуліся бацькі.
10 юнакоў і дзяўчат атрымалі атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі.
Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі – 8 вучняў. Два пасведчанні з адзнакай атрымалі Шаура Ульяна і Стахоўскі Аляксей. Ад Глыбоцкага райвыканкама дзецям уручана грашовая прэмія ў памеры 135 рублёў, а таксама Падзяка старшыні Глыбоцкага райвыканкама Шубскага Аляксандра Мікалаевіча.
Традыцыйна ўрачыстая частка святочнай праграмы завяршылася развітальным вальсам. Цудоўны вечар завяршыўся. Наперадзе выпускнікоў чакае новае і нязведанае жыццё, шмат хваляванняў пры здачы цэнтралізаванага тэсціравання, паступленне ў вузы. Няхай усё задуманае ў іх споўніцца! У добры шлях, дарагія выпускнікі!









































































