Гульня-віктарына ”Ад літары да слова“




У шосты школьны дзень вучні нашай школы прынялі ўдзел у гульні-віктарыне ”Ад літары да слова“, прымеркаванай да Дня беларускага пісьменства.
Дзень беларускага пісьменства адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Канцэпцыя свята прадугледжвае дэманстрацыю адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху развіцця пісьменства і кнігадрукавання ў Беларусі.
Падчас мерапрыемства школьнікі паглыбілі свае веды аб багатай культуры і гісторыі беларускага народа.
Занятак быў накіраваны на выхаванне ў вучняў пачуцця гонару за сваю спадчыну, за сваю родную мову.



























