Выставка осенних поделок в детском саду
Живые уроки истории: как одна поездка объединила подвиг «Прорыва» и тайны Лепельского края
Шаг ”О самом главном в жизни человека — от рождения до... ЗАГСа!“
Золотая осень в гостях у старшей группы!
Программа поддержания благоприятного социально-психологического климата
Живая память: школьники благоустроили захоронение мирных жителей в деревне Гиньки
КОНЦЕПЦИЯ информационно-образовательного проекта «Школа активного гражданина» на 2026/2027 учебный год
Живые уроки истории: как одна поездка объединила подвиг «Прорыва» и тайны Лепельского края ... Читать далее...
Золотая осень в гостях у старшей группы! ... Читать далее...
  • Дайлидёнок Мария

    Дайлидёнок Мария

    11 класс

  • Ермакович Виктория

    Ермакович Виктория

    8 класс

  • Ермакович Дарья

    Ермакович Дарья

    6 класс

  • Полянина Василиса

    Полянина Василиса

    11 класс

  • Харевич Ксения

    Харевич Ксения

    9 класс

    Нарадзіўся Раман Іосіфавіч Мацеюн 22 лістапада 1958 года ў вёсцы Гулідава Глыбоцкага раёна. У сям’і Марыі Ігнацьеўны Мацеюн і Іосіфа Іосіфавіча Сівіцкага. У сям’і акрамя яго было яшчэ восем  дзяцей. Дружная, працавітая сям’я.

     Школьныя гады Рамана звязаны з яго роднай вёскай Гулідава. Тут ён закончыў васьмігадовую школу. Вучыўся добра. Як падмячалі настаўнікі, ”здольнасці меў добрыя“. Быў удзельнікам мастацкай самадзейнасці, шмат чытаў мастацкай літаратуры. У класе яго паважалі. 

Мацеюн Раман Іосіфавіч у Гулідаве

     Закончыўшы васьмігадовую школу, у 1973 годзе Раман паступіў у Віцебскі тэхнікум фізічнай культуры. Вучыўся добра, меў спартыўныя разрады па футболе, веласпорце, класічнай барацьбе. Узнагароджваўся граматамі за выдатную працу. У 1977 годзе закончыў тэхнікум і прыехаў у родную школу ўжо ў якасці настаўніка фізкультуры.

     У лістападзе 1977 года прызваны ў армію.

Мацеюн Раман Іосіфавіч, камандзір узвода

     Службу ў радах Савецкай Арміі праходзіў сувязістам у Будапешце. Меў граматы за выдатную баявую і палітычную падрыхтоўку. Пасля звальвання ў запас тры гады ўзначальваў дарожна-будаўнічае таварыства ”Ураджай“ у г. Вілейка. Там ён і ажаніўся. Нарадзіўся сын Дзмітрый.

Сын Рамана Іосіфавіча Дзмітрый (злева) і брат Іосіф Іосіфавіч (справа)

      З 17 мая 1982 года Мацеюн Раман Іосіфавіч - прапаршчык ваенна–паветраных сіл. Служыў у  раёне Сцяпянка г.Мінска  на пасадзе намесніка радыёстанцыі. Служба працягвалася да лета 1987 года.

     31 ліпеня 1987 года яго накіравалі для аказання інтэрнацыянальнай дапамогі ў Рэспубліку Афганістан. Служыў на пасадзе намесніка камандзіра ўзвода ў горадзе Кабул. 

     Вайна – гэта заўсёды страшнае выпрабаванне, а тут яшчэ і цяжкія кліматычныя ўмовы адбіралі ўсе сілы ў салдат. Уявіце сабе, як пераносіць спёку ў +50 С у поўным абмундзіраванні, у бронекамізэльцы і з аўтаматам. Ноччу зімой маразы да -10 С, а скура на пальцах трэскалася ад перападу тэмператур. А яшчэ вельмі дрэнная вада даводзіла да таго, што салдаты хварэлі дызентэрыяй, малярыяй. Усе гэтыя выпрабаванні прайшоў і наш зямляк, імя якога носіць наша школа і піянерская дружына - Рамана Іосіфавіча Мацеюна.

Браты і родныя Рамана Іосіфавіча з вучнямі Карабоўскай школы

Апошняе пісьмо да маці

     21 кастрычніка 1987 года быў назначаны вылет у горад Лашкаргах. У час вылету з аэрадрома Кабула, ваенна – транспартны самалёт АН – 26, у якім ляцеў Раман і яго баявыя сябры быў збіты ракетай Стынгер,  і адбыўся выбух.

     Так загінуў Мацеюн Раман Іосіфавіч. Яго цела было захавана на Чыжоўскіх могілках у горадзе Мінску.