Чарнобыля чорнае крыло
26 красавіка — дата, якая назаўжды застанецца чорным днём у гісторыі чалавецтва. Да 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС у сценах школы адбылася літаратурная гадзіна «Чарнобыля чорнае крыло», якая аб’яднала трывожныя факты і пранікнёныя паэтычныя радкі.
Вядучыя мерапрыемства расказалі пра хроніку падзей ночы 26 красавіка 1986 года, пра маштабы радыяцыйнага забруджвання і подзвіг ліквідатараў. У праграме літаратурнай гадзіны прагучалі вершы і ўрыўкі з твораў беларускіх аўтараў.
У канцы мерапрыемства вучні прыйшлі да высновы: гісторыю Чарнобыля нельга забываць, каб такая трагедыя ніколі не паўтарылася. Чорнае крыло, якое навісла над Еўропай, — гэта засцярога ўсяму чалавецтву.






































