Жывая класіка
25 красавіка прайшоў раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка". Нашу ўстанову адукацыі прадстаўляла вучаніца 5 класа Ермаковіч Дар’я, якая стала пераможцам у сваёй узроставай катэгорыі.
Сваім выразным чытаннем яна ўразіла не толькі членаў журы, але і канкурсантаў.
Мы віншуем Дар’ю з перамогай і жадаем поспехаў на абласным этапе конкурсу!
































